Французская паліцыя вадамётамі вызваліла захоплены мігрантамі паром у Англію, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Мігранты падчас акцыі ў Кале, фота London News Pictures

Мігранты падчас акцыі ў Кале, фота London News Pictures

Напярэдадні мігранты правялі маштабную акцыю ў французскім порце Кале, выступіўшы супраць планаў мясцовых уладаў перанесці лагеры бежанцаў. Акцыя сабрала каля дзвюх тысяч чалавек, якія патрабавалі палепшыць умовы ўтрымання ў дзеючым ужо некалькі гадоў лагеры для мігрантаў.

Пасля гэтага група з некалькіх дзесяткаў мігрантаў пры падтрымцы натоўпу, які заставаўся на беразе, захапіла брытанскае судна. Праз беспарадкі праца порта была спыненая на некаторы час. Праваахоўнікі задзейнічалі вадамёты, каб вызваліць паром. Нападу на судна папярэднічалі пастаянныя сутычкі мігрантаў з мясцовымі жыхарамі на гарадскіх вуліцах.

Мігранты выкарыстоўваюць французскі горад Кале ў якасці перавалачнай базы. Адсюль яны спрабуюць патрапіць у Вялікабрытанію, разлічваючы атрымаць больш камфортныя ўмовы жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?