Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу Australian Open, сёння ноччу абыграўшы чэшку Барбару Стрыцову — 6:2, 6:4.

У чвэрцьфінале Вікторыя згуляе з немкай Ангелікай Кербер. Азаранка перамагала яе два тыдні таму ў фінале турніру ў Брысбене — першым спаборніцтве года.

У адным з іншых чвэрцьфіналаў згуляюць Серэна Уільямс і Марыя Шарапава, але з імі Вікторыя, калі і згуляе, то толькі ў фінале.

Азаранка выйгравала галоўны тытул AO ў 2012 і 2013 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0