YES

Паводле яе слоў, 92-гадовы Перэс шпіталізаваны ў адну з бальніц Тэль-Авіва для правядзення абследавання.

14 студзеня палітыку была зроблена аперацыя на сэрцы, а праз пяць дзён ён быў выпісаны з бальніцы, піша Бі-бі-сі.

Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 г. у Вішневе (сёння Валожынскі раён), у 1934 г. эміграваў у Палесціну. А ягоная стрыечная сястра жыла ў ЗША, стаўшы вядомай актрысай Лоран Бэкал.

Перэс займаў пасаду прэзідэнта Ізраіля з 2007 па 2014 год. Ён таксама некалькі разоў узначальваў міністэрства абароны Ізраілю, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы.

У 1994 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру - разам з прэм'ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам.

Шымон Перэс: Трэба марыць пра большае. Экс-прэзідэнт Ізраіля выступіў з прамовай, у якой даў надзею Украіне. І Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0