Галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта «СБ – Беларусь сегодня» Павел Якубовіч высока ацаніў правядзенне беларускага адбору да «Еўрабачання» з «сцэнарна-тэхнічнага пункту гледжання». «Сцэнаграфія, рэжысура, вядзенне канцэрту – гэта цудоўнае гледзішча», — адзначыў ён у перадачы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Але вынікам адбору я не рады, бо асабіста я перажываў, заўзеў за Navi. Мне здаецца, што гэта вельмі мілая група», — адзначыў Якубовіч. Старшыня БТРК Генадзь Давыдзька спытаўся: «Колькі sms-ак даслалі?» «Дзве, ад сябе і ад жонкі, — адзначыў Якубовіч. – Але давайце павіншуем гэтага гомельскага хлопчыка з сімпатычнай знешнасцю».

Navi былі адзінымі выканаўцамі, якія спявалі на адборы «Еўрабачання» па-беларуску. Грамадскімі актывістамі была распачатая кампанія «За беларускую мову на Еўрабачанні», аднак пераможцам быў абвешчаны Ivan, пратэжэ прадзюсара Віктара Дробыша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?