Улада33

Лукашэнка: Беларусь гатовая да працы з ЕС і ЗША па захаванні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

«У нашай краіны рэпутацыя актыўнага змагара захавання стабільнасці і бяспекі ў свеце», - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Пагатоў, што і ў Еўрасаюзе, і ў Злучаных Штатах Амерыкі разгледзелі нашу міралюбівую палітыку, пільна вывучылі яе і зрабілі выснову, што з Беларуссю трэба не проста супрацоўнічаць, а выкарыстоўваць Беларусь так, каб у нашым рэгіёне быў мір і парадак. Мы ў гэтым напрамку гатовы працаваць «, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да паслоў, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для плённага выканання іх дыпламатычнай місіі ў Беларусі будуць створаны самыя спрыяльныя ўмовы. «Вельмі важна, каб падчас свайго знаходжання тут вы змаглі знайсці новыя магчымасці, магчыма, новыя фарматы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і прыўнесці канструктыўныя ідэі ў нашу сумесную працу», - сказаў беларускі лідар.

«Перакананы, што наш дыялог з дзяржавамі, якія вы прадстаўляеце, будзе пастаянна развівацца на аснове ўзаемаразумення, партнёрства і сяброўства», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што гэты год у Беларусі аб'яўлены Годам культуры, і гэтая сфера на працягу дванаццаці месяцаў будзе насычана разнастайнымі мерапрыемствамі. Кіраўнік краіны выказаў надзею, што дыпламаты знойдуць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю, яе прыродай, кліматам, культурнай спадчынай, гісторыяй

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ1

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ1

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць