Палтаўская абласная дзяржаўная адміністрацыя вырашыла ліквідаваць у рэгіёне помнікі таталітарнаму камуністычнаму рэжыму.

У прэсавай службе Палтаўскай аблдзяржадміністрацыі паведамілі пра тое, што вуліцы, якія носяць назвы савецкай эпохі, пераймяноўваюцца, а помнікі Леніну будуць дэмантавацца.

Цяпер у вобласьці дастаткова вуліц, бульвараў, сквэраў, названых імёнамі функцыянэраў таталітарнага камуністычнага рэжыму й арганізатараў Галадомору, кажуць у прэсавай службе.

Кіраўніцтва вобласьці паставіла задачу аднавіць гістарычную справядліваць.

У вобласьці ўжо пачаўся працэс перайменаваньня вуліц. Гэтак, да прыкладу, у Глобінскім раёне парк у сяле Грынькі названы ў гонар паэта й палітвязьня Васіля Стуса, у сяле Цімашоўка — у гонар правадніка ўкраінскага вызваленчага руху Яраслава Стацька. У Тахтавулавым, Рассошанцах, Гажулах зьявіліся вуліцы паэта, навукоўца, сябра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Алега Ольжыча. У апошнім сяле цяпер ёсьць вуліцы імя заснавальніка і шматгадовага лідэра Народнага руху, героя Ўкраіны Вячаслава Чарнавола, а таксама знанага гісторыка Дзьмітра Багалія.

У Сямёнаўскім раёне вобласьці заплянавана дэмантаваць усе помнікі Ўладзімеру Леніну.

Паводле bigmir.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0