Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» засяродзіць свае высілкі на арганізацыі тэрактаў у Еўропе, заявіў кіраўнік Еўрапала Роб Уэйнрайт на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

«Так званая «Ісламская дзяржава» мае жаданне і магчымасці працягваць атакі ў Еўропе. Зразумела, нацыянальныя структуры бяспекі робяць усё магчымае, каб іх прадухіліць», — сказаў кіраўнік Еўрапала на адкрыцці новага Контртэрарыстычнага цэнтра ў Гаазе.

Па словах Уэйнрайта, лістападаўскі напад ў Парыжы паказвае, што ІД здольная арганізаваць «кампанію буйнамаштабных тэрарыстычных нападаў у маштабе ўсяго свету».

«ІД рыхтуе новыя напады, уключаючы напады, падобныя да тэракту ў Мумбаі, якія будуць здзяйсняцца ў краінах-сябрах ЕС, у першую чаргу ў Францыі», — працягнуў кіраўнік агенцтва.

Як чакаюць у Еўрапале, мэтай джыхадзістаў могуць стаць грамадзянскія аб'екты. Уэйнрайт растлумачыў, што і тэракт у Парыжы, і выбух на борце расійскага самалёта А-321 у небе над Егіптам паказваюць, што грамадзянскія цэлі прыцягваюць экстрэмістаў, бо такія напады выклікаюць вялікі рэзананс у прэсе і сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?