Герб Гомелю

У Маскве адбыўся першы мiжнародны конкурс‑агляд «Найлепшы горад СНД», якi праводзiла Мiжнародная асамблея сталiц i буйных гарадоў. Сярод 92 гарадоў зь дзевяцi краiн СНД Гомель выйшаў пераможцам у справе ўкараненьня iнавацыйных тэхналогiй у гарадзкой гаспадарцы i ў захаваньнi i падтрымцы культурна‑гiстарычнай спадчыны.

— 75 працэнтаў жыльлёвага фонду абсталявана прыборамi групавога ўлiку цяпла, — расказвае генэральны дырэктар КВУП «Гомельская гарадзкая ЖКГ» Ігар Каршакоў. — Праходзiць апрабацыю так званы новы прадукт «Дамавы ўлiк выдаткаў», дзякуючы якому неўзабаве жыхары, зьвярнуўшыся ў ЖЭУ, змогуць даведацца пра выдаткі на бягучы i тэхнiчны рамонт свайго дома i г.д.

Уладзiмiр Пернiкаў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0