Грамадства4747

Затрыманых падчас суда над графіцістамі 20 хвілін білі нагамі і аштрафавалі; сярод іх журналіст Tut.by

25 студзеня пачаўся суд па «справе графіцістаў». Журналіст TUT.BY Павел Дабравольскі павінен быў асвятляць падзею. Ён быў затрыманы і збіты.

Павел Дабравольскі.

Перад пачаткам пасяджэння некалькі актывістаў, прысутных у будынку суда, разгарнулі расцяжку з надпісам «Не палітычнаму пераследу» і крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залы суда.

Журналіст TUT.BY знаходзіўся за дзвярыма залы пасяджэння. Убачыўшы, што з залы сілком выводзяць маладых людзей — Паўла Сяргея і Максіма Шыціка, ён пачаў здымаць тое, што адбываецца, на камеру. Яго затрымалі разам з актывістамі.

Як паведамляюць праваабаронцы пазбаўленага рэгістрацыі ПЦ «Вясна», адразу пасля затрымання актывістаў і журналіста пачалі збіваць у суседнім пакоі — гукі збіцця былі чуваць у зале суда. Пасля гэтага іх адвезлі ў РУУС, дзе склалі па два пратаколы: па артыкулах КаАП 24.1 «Непавага да суду» і 23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». Потым затрыманых прывезлі зноў у суд Фрунзенскага раёна, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, пры гэтым асабістыя рэчы пакінулі ў РУУС. На хлопцах былі відаць сляды збіцця.

Па словах самога Паўла, у яго канфіскавалі тэлефон, усе звесткі сцерлі. Некалькі супрацоўнікаў АМАП, паведаміў Павел, яго павалілі на падлогу і збівалі нагамі на працягу 20 хвілін. Пры гэтым ён адзначыў, што пры ім быў бэдж журналіста і супрацоўнікі міліцыі гэты дакумент бачылі.

Як паведамляюць праваабаронцы, Максіма Шыціка і Паўла Дабравольскага прысудзілі да штрафу 45 базавых велічынь — 9 450 000 беларускіх рублёў, а Паўла Сяргея да штрафу ў 50 базавых велічынь — 10 500 000. Суддзя — Марыя Ярохіна. У якасці сведкі выступіў супрацоўнік органаў унутраных спраў Сяргей Кавальчук, які, па словах асуджаных, браў удзел у іх збіцці.

Прадстаўнік Фрунзенскага РУУС недаступны для каментароў. Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі паабяцаў пракаментаваць сітуацыю пазней.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Энігматычны пісьменнік з Палесся Андрусь Горват пераплавіў выпрабаванні 2020-х у кнігу «Дом»1

Энігматычны пісьменнік з Палесся Андрусь Горват пераплавіў выпрабаванні 2020-х у кнігу «Дом»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

Польская пракуратура патрабуе пастрожыць прысуд беларусу за шпіянаж

Памілаваны амаль усе анархісты? У тым ліку Наста Лойка?1

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі1

Памілаваныя яшчэ 16 чалавек9

3 ліпеня будзе да +35°С, а на наступны дзень пахаладае2

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Энігматычны пісьменнік з Палесся Андрусь Горват пераплавіў выпрабаванні 2020-х у кнігу «Дом»1

Энігматычны пісьменнік з Палесся Андрусь Горват пераплавіў выпрабаванні 2020-х у кнігу «Дом»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць