Меркаванні3535

Андрэй Дынько: З такога збіцця, як сёння Дабравольскага і Сяргея, і спалахне калісьці беларускі майдан

«Вырвалі з рук камеру, журналісцкае пасведчанне і пачалі збіваць. Па маіх адчуваннях, мне нанеслі парадку некалькіх дзясяткаў удараў нагамі. Я паспрабаваў закрыць твар рукамі і падстаўляў спіну. Потым мне закруцілі рукі, а нехта з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу мне на твар», — распавёў Павел Дабравольскі. Гэта не наркадылер пры затрыманні з рэчдакамі, а сумленны журналіст самага папулярнага ў краіне партала пры выкананні.

А хлопцы з транспарантам? Яны не тэрарысты — пратэставалі, ну і пратэставалі. Не ва ўласнай жа ванне пры выключаным святле ім пратэставаць. А графіцісты самі — за што суд, што за цырк, як сказаў сёння Сяргей, беларуская дзяржава рэпрэсуе тых, хто за Беларусь. 

Прапаганда сцвярджае, што рэвалюцыі пачынаюць замежныя дыверсанты.

Насамрэч, рэвалюцыі пачынае выбух зараду прыніжэння. Няма на свеце бомбы, мацнейшай за абражаны гонар — нацыянальны, чалавечы. Сацыяльныя перадумовы, беспрацоўе — усё так, гэта ўжо чыннікі поспеху ці паразы. Але іскра — яна такая, яна праскоквае незалежна ад чалавека. Дзе ёсць ток, там праб'е і іскра. Ток у Беларусі — гэта знявага гонару, годнасці і парушэнні законных грамадзянскіх правоў.

Чаму Жаромскі кінуў фарбу ў білборд з рэкламай міліцыі? Бо «дзесяць гадоў таму са мной абышліся несправядліва», сказаў ён сёння ў судзе.

Пра гэта ўзгадваецца кожны раз, калі сутыкаешся з сітуацыямі, як збіццё Сяргея, збіццё Дабравольскага амапаўцамі — у судзе, за шпонавымі дзвярыма, перад якімі стаіць дамачка з бэджам, бюстам і чэснымі вачыма, сама феміда, а за якімі крычыць свабодны чалавек, якому бот на скроню паставілі.

«Ніколі не ведаеш, дзе і калі ўпадзе тая сняжынка, з якой пачнецца лавіна», пісаў Гавел. Калісьці менавіта з такога эпізоду пачнецца і беларускі майдан. Калісьці штосьці не вытрымае. Цяжка сказаць, чым майдан скончыцца. У такі момант, калі твайму суродзічу ставяць бот на галаву, ты не думаеш ні пра Пуціна, ні пра чыннікі, ні пра тое, чым скончыцца, ты думаеш, што гэтага ў тваёй краіне быць не павінна.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць