Беларускі тэнісіст Максім Мірны (29-е месца ў парным рэйтынгу) і Трыт Хей з Філіпін (34) не змаглі выйсці ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. 

26 студзеня ў чацвёртым крузе «пасеяны» пад 14-м нумарам дуэт з лікам 4:6, 4:6 прайграў Дэніэлу Нестару з Канады (19) і чэху Радэку Штэпанеку (82). 

Найвышэйшым дасягненнем Мірнага ў парным разрадзе Australian Open з'яўляецца выхад у фінал у 2007 годзе (са шведам Ёнасам Б'ёркманам). У 2014 і 2015 гадах ён выбываў у чвэрцьфінале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?