Падчас камандна-штабной трэніроўкі ў Вайсковай акадэміі Беларусі будуць адпрацаваны пытанні процідзеяння ў гібрыднай вайне, паведамілі ў Мінабароны.

«У Вайсковай акадэміі 25—27 студзеня праводзіцца камандна-штабная трэніроўка па планаванні прымянення войскаў. З афіцэраў, выкладчыкаў і слухачоў Вайсковай акадэміі, сфармаваныя органы вайсковага кіравання аператыўна-стратэгічнага і аператыўнага узроўняў. Падчас навучальнага працэсу ім трэба будзе адпрацаваць пытанні планавання прымянення войскаў ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз, у тым ліку і ў гібрыднай вайне», — распавялі ў Мінабароны.

У ведамстве адзначылі, што выпускнікі вайсковай ВНУ набудуць вопыт кіраўніцтва калектывамі пры рашэнні задач. Выкладчыкі павысяць практычныя навыкі навучэнцаў. Атрымае сваё развіццё вучэбна-метадычная база акадэміі.

Для навучэнцаў будзе створана складаная абстаноўка, якая дынамічна змяняецца, для максімальнага набліжэння яе да баявой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?