Больш за дзьве гадзіны падлетак біў ды тапіў малодшага хлопчыка. 15 гадоў пазбаўленьня волі — прысуд калегіі па крымінальных справах абласнога суда.

15 жніўня 2007 года ўвечары маці зьніклага хлопчыка зьвярнулася да Бабруйскай дзяжурнай часткі міліцыі з заявай аб зьнікненьні сына. А праз некалькі хвілін маці патэлефанаваў невядомы і запратрабаваў выкуп — 3 000 даляраў. І кінуў трубку.

Гэтая лічба ў зялася ня простая: сям’я дзіцяці прадала дом у вёсцы, за які хацелі атрымаць як раз гэтую суму. Аднак дом прадалі даражэй — а ад сяброў сям’і гэтае не ўтойвалі. Следства пачало разгледжваць шмат варыянтаў.

— Праводзячы апытаньне сярод дзяцей, мы даведаліся — у адной зь дзяўчынак якраз на наступны дзень зьявіўся мабільны тэлефон, які яна набыла «з рук» усяго за 5 тысяч рублёў, — успамінае начальнік абласнога крымінальнага вышуку Яўген Кавалёнак. — «Прабілі» электронны нумар і аказалася, што гэта быў той самы апарат! А дзяўчынка паказала нам «прадаўца». Мы вельмі зьдзівіліся, бо гэты хлапчук ужо пападаў у поле зору сьледзтва, аднак паводзіў сябе настолькі спакойна і ўпэўнена, што падазраваць што-небудзь ніхто ня змог!

19 жніўня хлопычка затрымалі. 14‑гадовы падлетак прывёў міліцыянэраў да затокі ля аўтамабільнага мосту й паказаў, дзе менавіта знаходзіцца цела забітага ім дзіцяці.

Як сьведчаць матэрыялы справы, яшчэ вясной забіты хлопчык прайграў у карты асуджанаму нямала грошай, якія, аднак, аддаць ня змог. У выніку малога паставілі «на лічыльнік».

Калі злодзей, што сям’я забітага прадала за 3.000 даляраў дом, у яго адразу зьявіўся і плян — схаваць спачатку хлопычка на лецішчы ў сяброў, а потым падарваць ля ягоных ног «выбуховы пакет» — каб той ня мог успомніць, хто яго выкраў. Нават пасьпеў набыць снарад (які аказаўся вучэбным), і вычытаў у інтэрнэце, як зрабіць «выбоховы пакет».

Аднак на дачу Алежка — так звалі 10‑гадовага хлопчыка — ісьці адмовіўся. Тут і пачаліся першыя зьдзекі. На лузе ля Бярэзіны зламысьнік некалькі разоў ударыў хлопчыка, а потым разьбіў падабраную шкляную бутэльку і чыркнуў «ружачкай» па руцэ хлапчука.

Пасьля загадаў ісьці да баржаў, што стаялі ля берагу, дзе стаў тапіць хлопчыка ў рацэ. Цягам дзьвюх гадзін чатырнаццацігадовы забойца пераводзіў хлопчыка зь месца на месца, аднак малому кожны раз у апошні момант удавалася выскокваць з вады.

Тады нелюдзь зьвязаў яму рукі й ногі, запіхнуўшы паміж імі палку, каб хлопец ня мог варухнуцца. Алежка з апошніх сілаў слабеючымі пальчыкамі разадраў нагу забойцу да крыві… і пайшоў на дно.

Суд адбыўся 26 сакавіка. Забойца сустрэў свой 15‑ты год нараджэньня ўжо ў зьняволеньні. Дырэктар бабруйскай школы, дзе падлетак навучаўся апошні год, перадаў успаміны хлопца пра мінулае жыцьцё ва Ўкраіне, побач з заўжды нецьврозай маці й сваякамі, якія навучылі яго хлусіць, красьці, нюхать клей і паліць марыхуану.

— Ён казаў: вы ня можаце сабе ўявіць, што мне трэба было рабіць, каб проста выжыць, — адзначае дырэктар школы Аляксандар Кузуцкі. — Аднойчы гэты вучань мне сказаў: я жыву ў двух сьветах: адзін — для вас усіх, а другі — сапраўдны — для сябе самога.

У адным сьвеце ён атрымліваў добрыя адзнакі, займаўся у спартовай сэкцыі, не прапусьціўшы ніводнай трэніроўкі. А ў другім — шукаў у інтэрнэце «рэцэпты» прыгатаваньня выбуховых прыстасаваньняў, займаўся дробнымі крадзяжамі, марыў пра чужы горны ровар і больш за дзьве гадзіны па-садысцку забіваў ні ў чым не вінаватага дзесяцігадовага хлапчука.

Паводле: Саша Заяц, «Наш Магілёў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0