Кніга пісьменніка Юрыя Станкевіча лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў. Раман «Паўночны вецер для спелых пладоў» пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні. І тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне.

Прэзентацыя пройдзе ў кнігарні «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце). Пачатак 19.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0