Выканкам Беларускай федэрацыі футбола аднагалосна прагаласаваў за праект №1 лічбавага календара чэмпіянату Беларусі. Такім чынам, сезон у вышэйшай лізе стартуе 2 красавіка, а завершыцца 27 лістапада, паведамляе Прессбол.

У першынстве возьме ўдзел 16 камандаў, што згуляюць у два колы (30 тураў).

Матч за Суперкубак будзе згуляны 12 сакавіка. Фінал Кубка запланаваны на 21 мая.

У ліпені плануецца паўза з 3 па 30 ліпеня, звязаная з выступленнем камандаў у еўракубках.

Каманды, што зоймуць 15-е і 16-е месцы, пакінуць вышэйшую лігу, на іх месца прыйдуць дружыны, што занялі 1-е і 2-е месца ў першай лізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0