ДТЗ адбылося ўвечары 23 студзеня, паведамілі ў СК.
Кіроўца ААТ «Гомельаблаўтатранс», рухаючыся па аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын, у адным кіламетры ад пасёлка «Рассвет» Добрушскага раёна ўчыніў наезд на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 40-гадовы жыхар вёскі Клімаўка Гомельскага раёна памёр на месцы здарэння.
У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Супрацоўнікі Добрушскага РАСК звяртаюцца да грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра дадзенае здарэнне, запісы відэарэгістратара з месца ДТЗ, з просьбай звярнуцца ў аддзел (г. Добруш, вул. Камарова, 10) або патэлефанаваць на нумары: (8-02333) 3- 00-26, (8-02333) 3-14-83.