Беларусбанк прыцягнуў больш за $98 млн крэдытных рэсурсаў адной з найбуйнейшых транснацыянальных карпарацый ЗША, паведамілі ў прэс-службе ААТ «АСБ Беларусбанк».

«Пагадненне аб гандлёвай пазыцы падпісана ў Жэневе 18 студзеня. Сродкі ўжо паступілі на рахунак Беларусбанка. Яны будуць накіраваныя на фінансаванне знешнегандлёвых разлікаў прадпрыемстваў — кліентаў банка, у тым ліку сферы нафтаперапрацоўчай прамысловасці і аграпрамысловага комплексу», — удакладнілі спецыялісты.

Пазыковыя сродкі прадастаўленыя па непасрэдным ліміце, устаноўленым на ААТ «АСБ Беларусбанк» без дадатковага забеспячэння з боку банкаў-нерэзідэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?