Парламент Даніі прыняў законапраект, які абавязвае мігрантаў, якія прыбываюць у краіну, здаваць наяўную ў іх маёмасць, кошт якой перавышае эквівалент 1450 даляраў.

У падтрымку законапраекта прагаласавалі 87 дэпутатаў, уключаючы прадстаўнікоў дзвюх найбуйнейшых парламенцкіх фракцый, 27 членаў парламента выказаліся супраць, адзін устрымаўся.

Прыхільнікі закону настойваюць на тым, што краіне неабходна прымаць больш мер, накіраваных на абмежаванне прытоку мігрантаў.

Дацкія ўлады настойваюць на тым, што новыя правілы толькі ўраўноўваюць мігрантаў з грамадзянамі краіны. Беспрацоўныя датчане абавязаныя прадаць сваю ўласнасць, калі яе кошт перавышае пэўную суму, для таго каб прэтэндаваць на атрыманне сацыяльных дапамог.

Урад Даніі абмяркуе і яшчэ адну неадназначную прапанову — затрымліваць уз'яднанне сем'яў бежанцаў і мігрантаў, каб пазбавіць іх стымулу прасіць прытулку ў Даніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?