Жаночая зборная Беларусі згуляе ў групе С кваліфікацыі за права гуляць на Алімпіядзе са зборнымі Карэі і Нігерыі.

Група А: Куба, Новая Зеландыя, Францыя.

Група В: Камерун, Турцыя, Аргенціна.

Група С: Беларусь, Карэя, Нігерыя.

Група D: Венесуэла, Іспанія, Кітай.

Рэгламент наступны: пасля кругавога турніру па два лепшыя калектывы выйдуць у накаўт-раўнд. Гульні пройдуць у французскім Нанце 13—19 чэрвеня.

Пераможцы чвэрцьфінальных сустрэч атрымаюць пуцёўкі на Гульні ў Бразіліі. Але чатыры няўдачнікі працягнуць выступы ў плэй-оф і разыграюць апошні білет на Алімпіяду.

Усяго ў алімпійскім турніры Рыа-2016 у жанчын прымуць удзел дванаццаць зборных.

Сем пуцёвак вызначаныя. Іх уладальнікамі сталі Бразілія (краіна-гаспадыня), ЗША (пераможца чэмпіянату свету), Сербія (пераможца чэмпіянату Еўропы), Канада (пераможца чэмпіянату Амерыкі), Аўстралія (пераможца чэмпіянату Акіяніі), Японія (пераможца чэмпіянату Азіі), Сенегал (пераможца чэмпіянату Афрыкі).

Засталося разыграць пяць пуцёвак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0