Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела прававой работы і арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікалай Тукала.

«Калі 25 студзеня служба хуткай зарэгістравала ўсяго адзін зварот з прычыны галалёдных траўмаў, то 26 студзеня — 21. Віной таму галалёдзіца, да якой прывялі рэзкія перапады тэмпературы і ападкі», — сказаў Мікалай Тукала.

Каб пазбегнуць галалёдных траўмаў, спецыялісты раяць хадзіць па дарогах, апрацаваных спецыяльнай сумессю. Немалаважны момант у прафілактыцы галалёднага траўматызму — належны абутак.

Пераважней — на плоскай рыфленай падэшве, з добрым пратэктарам. Абцас павінен быць шырокім, не вышэй за 3—4 см. Акрамя таго, медыкі раяць карыстацца ў зімовы час ледаступамі — адмысловымі гумовымі накладкамі для абутку супраць слізгання.

Каб мінімізаваць рызыку падзення, дактары рэкамендуюць перасоўвацца ў галалёд павольна, як бы слізгаючы. Калі адчулі, што губляеце раўнавагу, трэба прысесці, каб паменшыць вышыню падзення, локці прыціснуць да бакоў, а галаву ўцягнуць.

Пры гэтым падаць лепш на бок.

Паваліўшыся, не варта адразу ж ускокваць, неабходна ацаніць сітуацыю. Калі нешта баліць, варта звярнуцца па дапамогу да людзей, што побач, або звярнуцца па меддапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?