У Беларусі ўдакладнена працэдура прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Гэта прадугледжана ўказам №25 «Аб унясенні змяненняў ва ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які 25 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Тэрмін прыватызацыі жылых памяшканняў грамадзянамі вызначаны да 1 ліпеня 2016 года.
У цяперашні час у краіне не прыватызавана каля 8% аб'ектаў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія падлягаюць прыватызацыі. У асноўным гэта кватэры і дамы, з ацэначным коштам якіх грамадзяне не згодныя, нягледзячы на правядзенне ў вызначыным заканадаўствам парадку разліку гэтага кошту і адсутнасць падстаў для правядзення незалежнай ацэнкі рынкавага кошту.
У мэтах ўрэгулявання гэтых пытанняў і забеспячэння завяршэння прыватызацыі жылых памяшканняў у тэрміны, вызначаныя кіраўніком дзяржавы,
указам прадугледжваецца прадастаўленне грамадзяніну магчымасці самастойна звярнуцца ў арганізацыю, якая ажыццяўляе ацэначную дзейнасць, за правядзеннем за свой кошт незалежнай ацэнкі рынкавага кошту прыватызаванага жылога памяшкання.
Прадугледжана падаўжэнне тэрміну ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па прыватызацыі жылога памяшкання ў выпадку правядзення такой ацэнкі на адзін месяц (да двух месяцаў); прыватызацыя жылога памяшкання па найменшым кошце (рынкавым або ацэначным).
Акрамя таго, прадугледжваецца выключэнне з кошту прыватызаванага жылля дакументальна пацверджаных выдаткаў грамадзяніна на аплату паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі рынкавага кошту жылога памяшкання (у выпадку прыватызацыі жылога памяшкання па рынкавым кошце) і пакрыццё гэтых выдаткаў у бюджэт арганізацыяй — балансаўтрымальнікам названага памяшкання.
Указ закліканы спрасціць працэдуру вызначэння рэальнага кошту прыватызаваных грамадзянамі жылых памяшканняў і знізіць выдаткі мясцовых бюджэтаў на гэтыя мэты. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.