Фота з Вікіпедыі.

Фота з Вікіпедыі.

Указам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна расійскае грамадзянства нададзена вядомаму медыяперсанажу Анатолю Васерману і мастаку Юрыю Куперману. Копія дакумента апублікаваная на афіцыйным расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

75-гадовы Куперман — вядомы мастак. Яму 75 гадоў. Ён эміграваў з СССР у Ізраіль у 1972 годзе, пазней жыў у Нью-Ёрку.

63-гадовы адэсіт Васерман атрымаў вядомасць сваім удзелам у расійскай тэлегульні «Што? Дзе? Калі?», У апошнія гады быў прыкметны сваёй крытыкай незалежнасці Украіны. Ён адмаўляе нацыянальную самастойнасць украінцаў, беларусаў і паўнавартасць украінскай, беларускай моў. Ён выступаў за далучэнне Украіны Расіяй.

Васерман — вялікі арыгінал. Сярод іншага, ён выступае за ліквідацыю пенсійнай сістэмы. Ён выступае таксама за легалізацыю наркотыкаў і права нашэння зброі. Зарабляе ён вядучым на радыё «Камсамольскай праўды». Ён сцвярджае, што ў юнацтве даў зарок цноты, які выконвае да гэтага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?