Навука і тэхналогіі22

Абвешчаны збор намінацый для Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі—2016

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2014-2015 гадах.

Таксама ў 2016 годзе адбудзецца ўзнагароджанне ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую манаграфію на беларускую тэматыку на польскай мове, надрукаваную за апошнія пяць год (2011-2015). Прэмія працягвае запачаткаваную ў 2015 годзе практыку вызначэння лепшых замежных аўтараў, што даследуюць Беларусь.

Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Заклікаем аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 15 красавіка 2016 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут: premija_rules_2016.pdf.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца на Пятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 7-9 кастрычніка 2016 года.

Намінацыі:

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

– Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства.

– Гісторыя.

З 2014 праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.

З 2014 года Прэмія па гуманітарных навуках аб’ядналася з Прэміяй імя Зоры Кіпель, якая надавалася Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй даследчыкаў Беларусі.

Лаўрэаты Прэміі 20132014 і 2015 гадоў

Вылучаць на прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.

Працэдура:

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных радаў, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін: cпіс экспертаў Прэміі Кангрэса

Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2015 г., а таксама надрукаваныя ў 2014 г., калі гэтыя працы не былі намінаванымі падчас папярэдняга конкурсу. Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным, двума ці некалькімі аўтарамі (у выпадку калектыва аўтараў праца мусіць быць пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).

Ганаровая Прэмія Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку на польскай мове

У 2016 годзе падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі адбудзецца і ўзнагароджанне Ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку на польскай мове. Гэта Прэмія працягвае традыцыю, запачаткаваную ў 2015 годзе, вылучэння лепшых беларусазнаўчых публікацый, створаных па-за межамі краіны. У мінулым годзе разглядаліся англамоўныя манаграфіі, і ганаровую Прэмію атрымала Маргарыта Бальмацэда (Margarita Balmaceda) за кнігу «Living the High Lifein MinskRussian Energy RentsDomestic Populism and Belarus’ Impending Crisis« (CEU Press, 2014). Такая Прэмія мае мэтай адзначыць як найлепшыя працы, так і прыцягнуць да іх увагу беларускіх даследчыкаў. Дадзеная Прэмія носіць ганаровы характар і не прадугледжвае грашовага ўзнагароджання.

Адным з мацнейшых асяродкаў даследаванняў Беларусі з’яўляецца польская акадэмічная супольнасць, што патрабуе таксама і запачаткавання асобнай Прэміі, дзе будуць разглядацца навуковыя публікацыі на польскай мове. На конкурс у 2016 годзе прымаюцца манаграфіі (кнігі) на польскай мове, апублікаваныя ў 2011-2015 гадах, аўтары якіх не маюць беларускага паходжання і не звязаныя акадэмічнай кар’ерай з Беларуссю. Намінацыі можна дасылаць на адрас premija@palityka.org да 15 красавіка 2016 года.

Экспертная рада створана з выбітных беларускіх даследчыкаў, якія карыстаюцца аўтарытэтам, як у Беларусі, так і ў Польшчы.

Спіс экспертаў

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя102

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі54

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць