29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, паведамляе прэс-служба расійскага ўрада.

«Падчас размовы будуць закранутыя актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумеснай працы ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, а таксама ўзаемадзеянне ў Еўразійскім эканамічным саюзе», — гаворыцца ў паведамленні.

На мінулым тыдні ў ходзе сустрэчы ў Мінску з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам прэм'ер-міністр Беларусі заявіў аб планах наведаць шэраг расійскіх рэгіёнаў, у прыватнасці Санкт-Пецярбург і Рэспубліку Татарстан.

Як адзначыў Кабякоў, Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы неабходна аднавіць узаемны тавараабарот. «У новым годзе мы павінны абнавіць усе свае задумкі. На жаль, не ўсё атрымалася ў 2015 годзе так, як мы меркавалі. Нам патрэбная будзе вялікая праца па аднаўленні перш за ўсё ўзаемнага тавараабароту», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр дадаў, што эканомікі дзвюх дзяржаў паступова адаптуюцца да новых знешнеэканамічных умоў. Па словах Кабякова, «трэба будзе актыўна заняцца тым, каб эканамічныя суб'екты дзвюх краін атрымалі новыя імпульсы для ўзаемнага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?