Музыка99

Зміцер Вайцюшкевіч атрымаў стыпендыю Міністэрства культуры Польшчы і на паўгода пераязджае з сям'ёй у Варшаву

Беларускі музыка атрымаў стыпендыю Міністэрства культуры Польшчы, накіраваную на паляпшэнне міжкультурнага дыялогу і наладжванне сувязяў паміж Польшчай і суседнімі краінамі. Найбліжэйшыя паўгода Вайцюшкевіч разам з сям'ёй правядзе ў Варшаве. Пра гэта ён распавёў музычнаму парталу tuzin.fm.

У гасцях у Змітра Вайцюшкевіча. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Па словах музыкі, у Польшчы ён плануе вывучаць эстрадны музычны тэатр, каб потым стварыць нешта падобнае на Брадвей у Беларусі.

Але, нягледзячы на пераезд, ён не плануе згортваць музычную дзейнасць і гатовы прыязджаць у Беларусь з канцэртамі, калі іх дазволяць. Нагадаем, з 2011 года ў музыкі былі праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі.

«Апошнім часам усё адно Ў Польшчы было больш канцэртаў, чым на радзіме, таму нічога прынцыпова не змяняецца. Заставацца на сталае месца жыхарства за мяжою я не збіраюся, хоць такіх магчымасцяў было безліч. Сэрца маё Ў Вайцюшках і ў Беларусі, а цела — яно ж паўсюль можа лётаць», — распавёў спявак.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць