Меркаванні6666

Баранчык: На беларускай мове гавораць толькі незамужнія студэнткі педагагічнага ўніверсітэта і частка нацыянальнай эліты

«На беларускай мове гавораць толькі незамужнія студэнткі педагагічнага ўніверсітэта і частка нацыяльнай эліты, — заявіў на канферэнцыі «БелаРускі дыялог» ў Маскве расійскі прапагандыст Юрый Баранчык. — А што да тых жа апазіцыянераў, то ў Магілёве ні адзін з іх не аддаў сваё дзіцё ў беларускамоўную школу», — сказаў Баранчык.

Выказванне Баранчыка цытуе ў сваім фэйсбуку журналіст Зміцер Лукашук. «Я ў такім выпадку хто — незамужняя студэнтка ці нацыянальная эліта?» — іранізуе Лукашук.

Міжнародная канферэнцыя «БелаРускі дыялог» прайшла ў Маскве 26 студзеня. Мадэратарам у кожнай яе секцыі выступаў палітолаг Андрэй Суздальцаў.

Сустрэча прайшла на базе Вышэйшай школы эканомікі, дзе Суздальцаў працуе намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі.

Звяртае на сябе ўвагу спіс удзельнікаў. У Маскву былі запрошаны экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч, старшыня «Нашага дома» Вольга Карач, кіраўнік «Справядлівага свету» Сяргей Калякін, прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук.

Затое на сустрэчы не было ні Статкевіча, ні Бяляцкага, ні Лябедзькі, ні Трусава.

Сярод астатніх гасцей канферэнцыі варта адзначыць беларусіста з МГУ імя Ламаносава, аўтара паклёпніцкіх артыкулаў на тэму Беларусі ў расійскіх медыя Багдана Бяспальку, а таксама ідэолага сайта «Западнарус» Льва Крыштаповіча.

Андрэй Суздальцаў доўгі час жыў у Беларусі, аднак у 2006 годзе быў дэпартаваны з нашай краіны «ў сувязі з тым, што ўяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Юрый Баранчык раней рабіў кіраўніком Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Пасля стварыў інтэрнэт-праект imperiya.by і пераехаў у Маскву. У 2014 годзе гэты рэсурс публікаваў інструкцыі для баевікоў Усходняй Украіны.

Паводле звестак Similarweb.com, колькасць наведванняў imperiya.by у снежні 2015-га складала прыкладна 0,4% ад наведванняў сайта «Нашай Нівы». Прычым уласна беларуская аўдыторыя Імперыі складае толькі прыкладна 10%.

Каментары66

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу11

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?7

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг6

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць