У Кобрыне 28 студзеня прыблізна ў 2.10 здзейсніў ДТЗ 28-гадовы аўтамабіліст, які быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

На вуліцы Суворава мужчына не справіўся з кіраваннем «Аўдзі 80», наехаў на кветнік і дэкаратыўны ліхтар.

Ён не быў прышпілены рэменем бяспекі і атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, пераломы ніжняй сківіцы і костак носа, выцятыя раны твару. Пацярпелы дастаўлены ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу.

Высветлілася, што мужчына кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення: у выдыханым ім паветры выяўлена 4,6 праміле алкаголю.

У 2009 годзе гэты жыхар Кобрына быў пазбаўлены на тры гады права кіраваць аўтатранспартам за язду ў п'яным выглядзе і не пераздаваў на правы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?