Магутны выбух прагрымеў сёння ля рэзідэнцыі прэзідэнта Емена Абд Рабу Мансура Хадзі ў Адэне. Як перадаў тэлеканал «Скай-ньюс Арабія», замініраваны аўтамабіль быў падарваны паблізу палаца «Аль-Маашык».

Начыненая выбухоўкай машына ўзляцела ў паветра ля надворнай брамы прэзідэнцкага комплексу побач з выстаўленым на пад'ездзе да яго блокпастом.

7 чалавек загінулі і 10 атрымалі раненні. Такія дадзеныя прывёў тэлеканал «Аль-Арабія» на сваёй старонцы ў Twitter, перадаюць інфармагенцтвы.

Паводле папярэдняй версіі, цэлем тэракту быў губернатар Адэна, які ў гэты момант прыбыў у рэзідэнцыю. Іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?