Кіраўнікі Партыі БНФ, руху «За Свабоду», Аб'яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 28 студзеня прынялі рашэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэта па святкаванні 25 сакавіка Дня Волі.

«25 сакавіка з'яўляецца найбольш важнай датай у гісторыі сучаснай Беларусі, яна аб'ядноўвае ўсіх беларусаў, адданых ідэалам БНР, незалежна ад узросту, палітычных поглядаў і партыйнай прыналежнасці, — гаворыцца ў паведамленні аргкамітэта. — Таму мы заклікаем усе зацікаўленыя палітычныя і грамадскія арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка».

Першае пасяджэнне аргкамітэта адбудзецца 3 лютага ў штаб-кватэры Партыі БНФ.

Апазіцыя традыцыйна 25 сакавіка праводзіць у Мінску шэсце і мітынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?