Вялікі канцэрт-прэзентацыя плянуецца на май на пляцоўцы «Мінск-Арэна».

Як паведаміў Tuzin.fm прадзюсар гурту Антон Азізбекян, зараз канчаткова ўзгадняюцца ўсе дэталі, і ўжо 1 лютага будзе пададзена заява на атрыманне гастрольнага пасведчання ў Менгарвыканкам.

Нагадаем, што раней лідар Brutto Сяргей Міхалок запісаў з гэтай нагоды відэазварот «да міністра культуры Рэспублікі Беларусь». 

Brutto заяўляюць, што калі ім сапраўды дазволяць зрабіць канцэрт у 15-тысячнай «Мінск-Арэне», усе выручаныя грошы яны аддаюць на развіццё Дома міласэрнасці і Дома інвалідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0