На 25 студзеня перавышэння разліковых узроўняў па грыпе і прастудных вірусах не зафіксавана, паведамілі TUT.BY у Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Больш за тое, у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 захворванне на ВРІ ніжэй на 18%.

Па выніках лабараторных даследаванняў жыхары рэгіёну пераважна хварэюць негрыпознымі рэспіраторнымі вірусамі, якія характэрныя для гэтага перыяду года. Тым не менш на 27 студзеня ў вобласці зафіксавана сем выпадкаў заражэння на свіны грып — у Гомельскім, Добрушскім і Рагачоўскім раёнах. Сярод захварэлых ёсць і дзеці.

У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя запэўніваюць, што распаўсюджвання свінога грыпу ў рэгіёне не назіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?