У вынiку моцнага ветру хуткасьцю да 20 мэтраў у сэкунду i навальнiцы ў Вiцебскай вобласцi часова без электразабесьпячэньня засталiся 413 населеных пунктаў.

Паводле даных абласнога ўпраўленьня МНС, у шасьцi раёнах было пашкоджана 1,3 кiламетра лiнiй электраперадач, абясточаны 10 трансфарматарных падстанцый. Часткова разбураны 9 жылых дамоў i 37 будынкаў сельскагаспадарчага прызначэньня, у тым лiку 24 фермы. Паводле зьвестак на ранiцу 9 красавiка, аднаўленьне каля 30 сельскагаспадарчых будынкаў яшчэ працягвалася.

Не абышлося безь нечаканых ДТЗ. У Шаркоўшчынскiм раёне фура зьехала ў кювет, а ў Бешанковiцкiм — дрэва ўпала на «Мэрсэдэс», кiроўца якога быў шпiталiзаваны.

Аляксандр Пукшанскі, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0