апошніх пяці гадоў расьце колькасьць незаконных перасячэньняў дзяржаўнай граніцы на аўтамабілях, у прыватнасьці на машынах павышанай праходнасьці

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 9 красавіка прыняла ў першым чытаньні змяненьні ў Крымінальны, Крымінальна‑працэсуальны і Крымінальна‑выканаўчы кодэксы.

Прадстаўляючы законапраект, першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі Вадзім Зайцаў растлумачыў, што прадугледжваецца ўстанаўленьне крымінальнай адказнасьці за наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай граніцы з выкарыстаньнем мэханічнага транспартнага сродку, судна, паветранага судна.

Ён адзначыў, што на працягу апошніх пяці гадоў расьце колькасьць незаконных перасячэньняў дзяржаўнай граніцы на аўтамабілях, у прыватнасьці на машынах павышанай праходнасьці, якія выкарыстоўваюцца ў асноўным для перамяшчэньня праз граніцу падакцызных тавараў.

Вадзім Зайцаў удакладніў, што ў дзеючым заканадаўстве прадугледжвалася крымінальная адказнасьць толькі для асоб, якія наўмысна незаконна перасяклі граніцу паўторна. Ён прывёў прыклад 2006 году, калі грамадзянін Літвы на лёгкаматорным самалёце незаконна перасёк беларуска‑літоўскую граніцу і быў пакараны за гэта толькі ў адміністрацыйным парадку.

Акрамя таго, змяненьні і дапаўненьні ў Крымінальна‑працэсуальны і Крымінальна‑выканаўчы кодэксы ўстановяць парадак прадаўжэньня і прыпыненьня прэвэнтыўнага нагляду ў адносінах да асоб, прыгавораных да пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі, арышту або накіраваных у лячэбна‑працоўныя прафілакторыі.

Законапраект удакладняе абавязкі асобы, якая знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам, а таксама парадак спыненьня прэвэнтыўнага нагляду.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Літоўскі нізкалётны самалёт заблукаў у Беларусь
Парушальнікаў мяжы дэпартавалі, самалёт могуць канфіскаваць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0