Згуртаванне беларусаў у Стакгольме святкавала Каляды новай працай тэатральнага гуртку – урыўкамі з «Пінскай шляхты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Амаль год таму тэатральны гуртка «Беларусаў Швецыі» сыграў свой самы першы спектакль. Творчыя актывісты суполкі вырашылі на гэтым не спыняцца і падрыхтавалі новую пастаноўку – вытрымкі з «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча. П’еса паказвае нам часы, калі пасля ўваходу беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі мясцовую (у прыватнасці, палескую) шляхту пачалі масава пераводзіць у вольных сялян, і, каб пазбегнуць гэтага, ім трэба было даказаць прыналежнасць да высакароднага саслоўя. Таму вельмі востра ўспрымаліся абразы, калі людзі называлі адзін аднаго «мужыкамі», то бок – не маючымі права належаць да шляхты. Гэтым разам вырашылі засяродзіць увагу на прагне чыноўнікаў да нажывы на праблемах простых людзей, нават калі гэта выглядае, як шчырае спачуванне і дапамога.

Сярод складу акцёраў былі як тыя, хто граў у мінулай п’есе, напрыклад, Андрэй Катлярчук (шляхціч Ціхан Пратасавіцкі),Сяргей Андросенка (шляхціч Іван Цюхай-Ліпскі), Галіна Краснянская (скарбнік чыноўніка Кручкова), так і новыя асобы. Чыноўніка Расійскай імперыі, які прыехаў на разборкі на Піншчыну, згуляў Павал Галушка, а яго дзясяцкага – Аляксей Кулік. Закаханых дзяцей шляхцічаў, шлюб якіх апынуўся пад пагрозай з-за сваркі бацькоў, згулялі Ірына Азаранка іДзмітрый Сялюк. Старога шляхціча Харытона Куторгу, які, усцешыўшыся пасадам і грашыма Ціхона Пратасавіцкага, заляцаўся да яго дачкі-падлеткі, згуляў старшыня суполкі «Беларусаў Швецыі» Алекс Мельнікаў.

Пасля тэатру згуртаванне ладзіла, хоць і са спазненнем, традыцыйныя Каляды для дзяцей: Чараўнік і Снегавік бавілі гульнямі, Дзед Мароз і Снягурка – падарункамі, а запрошаныя госці – прыгожымі танцамі. Прыемна, што ў гэты раз «Беларусы Швецыі» аб’ядналі на прыгожым зімовым свяце не толькі беларусаў — сярод наведнікаў былі і нашыя сябры з украінскай і рускай суполак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?