Парэшткі выявіў мінак, які выгульваў у тым месцы сабаку. Следча-аператыўная група сумесна з вайскоўцамі падчас пошукаў выявіла цела жанчыны. Яно знаходзілася ў замерзлай вадзе на нізінным участку мясцовасці, пакрытым густой расліннасцю.

Бачных прыкмет смерці крымінальнага характару на целе жанчыны не выяўлена. Па папярэдніх дадзеных, адзенне на ёй супадае па апісанні са зніклай 22 снежня 2015 38-гадовай настаўніцай сярэдняй школы №9. Аднак якія-небудзь высновы датычна асобы загінулай пакуль рабіць рана.

«Для высвятлення дакладнай прычыны смерці жанчыны і ідэнтыфікацыі яе асобы прызначаны шэраг экспертных даследаванняў», — паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Нагадаем, Валянціна Голуб 22 снежня, каля 14.00, сышла з работы дадому, але дахаты так і не з'явілася. На сувязь з роднымі і блізкімі не выходзіла. 23 снежня, у 21.00, муж зніклай жанчыны звярнуўся ў міліцыю. Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што са школы яна пайшла на вуліцу Леніна. На скрыжаванні з вуліцай Гогаля жанчына спрабавала спыніць які-небудзь аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?