Audi A6 з гродзенскімі нумарамі урэзаўся ў аўтобусны прыпынак «Вуліца Галубка» на скрыжаванні вуліц Калеснікава і Налібоцкай.

У машыне ехала кампанія маладых людзей. Па словах вадзіцеля, аўтамабіль занесла на слізкай дарозе і вынесла на прыпынак, дзе ў гэты момант нікога не было. Апорныя канструкцыі прыпыначнага пункта, а таксама пярэдняя частка аўтамабіля атрымалі значныя пашкоджанні.

Кіроўца сам выклікаў ДАІ і заявіў, што цвярозы і гатовы прайсці медыцынскі агляд.

У аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?