Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» прыме ўдзел у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2016 года. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Рэспубліканскага савета арганізацыі.

«Мы плануем падтрымаць нашых прадстаўнікоў па ўсіх 110 акругах.

Падбор і абмеркаванне кандыдатур ўжо пачаліся, прычым досыць інтэнсіўна», - заявіў старшыня арганізацыі Аляксандр Радзькоў.

Таксама на пасяджэнні прыняты план працы «Белай Русі» на 2016-2017 гады. У ім гаворыцца, што ўжо ў першым квартале гэтага года дэталёвыя планы падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі будуць зацверджаны на ўзроўні абласных, гарадскіх і раённых арганізацый грамадскага аб'яднання.

Як паведамлялася, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына раней заяўляла, што кампанія па выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, як чакаецца, пачнецца ў чэрвені 2016 года. Самі выбары пройдуць у верасні 2016-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?