«Сённяшняя студэнцкая моладзь — гэта ў блізкай будучыні кіруючая эліта нашай краіны. Цяперашнім студэнтам, магістрантам, аспірантам трэба будзе ўзначаліць працоўныя калектывы на розных узроўнях: ад цэха да міністэрства. І як важна, каб яны ўмелі спланаваць і арганізаваць працу, з'яднаць калектыў «, — заявіў кіраўнік грамадскага аб'яднання.

Аляксандр Радзькоў нагадаў, што 2015-ы быў Годам моладзі. «Белая Русь» летась не толькі шукала новыя формы працы з маладым пакаленнем, але выяўляла праблемы ў гэтым асяроддзі.

«Мы, напрыклад, былі ўважлівыя да праблем студэнцкай моладзі. Яна заўсёды павінна быць у поле зроку адказных асоб, — сказаў ён. —

Калі са студэнтамі ня працаваць, гэтая маладая сіла, часам пад самымі зручнымі лозунгамі, можа быць скіраваная ў дэструктыўных мэтах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0