Фота facebook.com/ambasada.litwa
Па ініцыятыве пасольства Польшчы ў Літве, у Вільні ўсталявалі лаўку, якая выконвае творы Міхала Клеафаса Агінскага, перадае Польскае радыё.
Музычная лаўка была ўрачыста адкрытая 24 студзені да 250-годдзя з дня нараджэння кампазітара і дыпламата.
Лаўка Агінскага ўсталяваная недалёка ад будынка пасольства Польшчы ў Літве і аднаго з віленскіх палацаў Агінскіх. Дастаткова націснуць кнопку на лаўцы, каб пачуць адзін з пяці твораў кампазітара або кароткую лекцыю пра яго жыццё.
Фота facebook.com/ambasada.litwa
Міхал Клеафас Агінскі вядомы як выдатны кампазітар і неадназначны палітычны дзеяч: ён з'яўляўся адным з лідараў паўстання 1794 года, дыпламатам і сенатарам Расійскай імперыі.
0
0
0
0
0
0