Фота ТАСС
Яшын растлумачыў, што ў ноч на 30 студзеня мемарыял знік: супрацоўнікі прадпрыемства «Гармост» звезлі кветкі і плакаты, а таксама «зламалі фатаграфіі». Перад гэтым паліцыя затрымала двух актывістаў, якія дзяжурылі на мосце. Па вяртанні яны ўбачылі, што мемарыяла няма.
«Народны мемарыял», паводле словаў Яшына, ужо руйнавалі 14 і 20 студзеня. Актывісты ПАРНАСА размаўлялі з прадстаўнікамі прадпрыемства «Гармост». Аднак дамоўленасці не выконваюцца, прызначаныя арганізацыяй адказныя не сочаць за сітуацыяй і разбор мемарыяла паўтараецца зноў.
Ілля Яшын упэўнены, што сітуацыя мае палітычную падаплёку. Магчыма, улады спадзяюцца, што актывісты перастануць аднаўляць «народны мемарыял», дадаў ён.