Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Вечерний Минск» расказаў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» (ГУ «СТС») Валерый Шкуратаў. На пытанне, што будуць рабіць у Мінску з грамадскім транспартам ноччу — эксперымент з начнымі маршруткамі, на думку чыноўніка, праваліўся - дырэктар СТС адказаў: будзем скарачаць час працы.

«У большасці краін, у тым ліку ў буйных гарадах, грамадскі гарадскі транспарт працуе да 23:00, а ў нас да гадзіны ночы. Я вывучаў досвед працы калегаў у Хельсінкі, Пекіне, Шанхаі. Пасля 23:00 там ездзяць на таксі. Верагодна, з гэтага года і мы будзем скарачаць час працы транспарту. Пачнем з метрапалітэна: магчыма, у пазнейшыя гадзіны павялічым інтэрвалы руху цягнікоў».

Дакладную дату пачатку новага эксперыменту Валерый Шкуратаў не ўдакладніў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0