Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Сочы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы», — паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

president.gov.by

president.gov.by

«Размова Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Гутарка будавалася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якая адбылася 28 студзеня», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі перамоў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі, што прайшлі 29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу.

Гаворка ішла пра стан тавараабароту і шляхах нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і старшыня урада закранулі таксама супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб'яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0