Раніцай у панядзелак быў абнародаваны свежы рэйтынг найлепшых тэнісістак свету (WTA), куды ўключаныя вынікі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Вікторыя Азаранка ўзнялася на дзве прыступкі з 16-га на 14-е месца. У яе 2935 балаў.

Першае месца працягвае займаць Серэна Уільямс з 9245. На другое месца ўзнялася пераможца Ангеліка Кербер, у немкі — 5 700 балаў.

У першую дзясятку ўваходзяць Сімона Халеп, Агнешка Радванска, Габрынье Мугуруса, Марыя Шарапава, Флавія Пенета, Карла Суарэс-Навара, Петра Квітава, Люцыя Шафаржава.

З 11-га па 13-е месцы займаюць Белінда Бенчыч, Венус Уільямс, Караліна Плішкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0