Познім вечарам 31 студзеня нараду ДАІ паступіла паведамленне пра ДТЗ каля пасёлка Прывольны. Супрацоўнікі ДПС, што прыехалі на месца здарэння, пабачылі пашкоджаны аўтамабіль — яго кіроўца растлумачыў, што машына загарэлася пасля сутыкнення з пешаходам.

Пры руху па другой паласе кіроўца для з'езду на іншую дарогу перастроіўся ў першую паласу. Там, з яго слоў, ён заўважыў пешахода, які пераходзіў дарогу злева направа з роварам у руках, але пазбегнуць сутыкнення не змог. Выйшаўшы з аўтамабіля, кіроўца не знайшоў пешахода. Не знайшлі яго супрацоўнікі ДАІ і МНС, а таксама іншыя кіроўцы, якія спыніліся для дапамогі.

Аўтамашына выгарэла цалкам. Абставіны здарэння і асоба пешахода высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?