Злучаныя Штаты Амэрыкі намераны асаблівую ўвагу зьвярнуць на падтрымку свабоды й дэмакратыі ў шэрагу краінаў. Сярод іх зноўку апынулася Беларусь. Акрамя Беларусі ў лік гэтых краін патрапілі Расея, Венэсуэла, Кітай, Лібан, М’янма, Пакістан, Самалі, Тайланд.
На рэалізацыю прэзыдэнцкай праграмы па падтрымцы свабоды й дэмакратыі ў сьвеце Злучаныя Штаты плянуюць прызначыць 1 мільярд 745 мільёнаў даляраў.
Некаторы час таму быў створаны Фонд падтрымкі правоў чалавека й дэмакратыі, які падпарадкоўваецца адміністрацыі прэзыдэнта Буша. Менавіта дзейнасьць фонду будзе накіравана на падтрымку дэмакратычных праграмаў у пералічаных вышэй краінах.