31 студзеня ў дзяжурную частку Мазырскага райаддзела ўнутраных спраў паступіла тэлефанаванне ад 38-гадовага мужчыны, які паведаміў пра забойства сваіх дзяцей, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. У кватэры былі знойдзены целы 9-гадовай дзяўчынкі і яе 17-гадовага брата з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Мужчына пасля тэлефанавання ў міліцыю зрабіў спробу суіцыду, выскачыўшы з балкона. З пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці ён дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Як паведамляе «Полесье своими глазами», мужчына сваіх дзяцей задушыў, а спрабаваў выкінуцца з 4-га паверха.

Па факце трагедыі Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса («Забойства»). Згодна з санкцыяй артыкула яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

***

Як паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?