Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

«Перспектыва» прыняла рашэнне падаць заяўку на мітынг прадпрымальнікаў 15 лютага на плошчы Бангалор. Мы адправілі заяўку 29 студзеня. Мы хочам урэгуляваць нашы пытанні ў рамках закона, — заявіў Анатоль Шумчанка. — Я лічу, што няма ніякіх падставаў адмовіць нам у гэтым праве. Мы гатовыя аплаціць мерапрыемства».

Акрамя таго, Анатоль Шумчанка прапануе ІП яшчэ адзін варыянт рашэння праблемы: сабраць подпісы і ўнесці на разгляд уладаў законапраект аб працы ІП. «Пытанне сёння адно — даць магчымасць працаваць тым, хто гэта можа», — адзначыў Анатоль Шумчанка. Паводле яго слоў, збор подпісаў будзе пачаты пасля заканчэння форуму, паведамляе tut.by.

Па выніках форуму была прынятая рэзалюцыя, у якой індывідуальныя прадпрымальнікі патрабуюць перамоваў з кіраўніком дзяржавы «для аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі і выпрацоўкі канструктыўных шляхоў яе вырашэння». Запрашэнне на сустрэчу з ІП было накіравана персанальна Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, удзельнікі форуму запатрабавалі ўключыць прадстаўнікоў «Перспектывы» ў Раду па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце і грамадска-кансультацыйныя рады пры міністэрствах на пастаяннай аснове «для кантролю за нарматворчасці уладаў, што закранае інтарэсы ІП».

У канцы форуму арганізатары абвясцілі, што ў ім узялі ўдзел тры тысячы ІП з 41 горада.

Наступны форум прадпрымальнікаў запланаваны на 29 лютага.

***

Сёння ў Мінску прайшоў чарговы форум прадпрымальнікаў. З боку ўладаў на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Дзяржстандарту, Мінгандлю, дэпартамента прадпрымальніцтва Мінэканомікі.

Нагадаем, іпэшнікі просяць улады адмяніць указ № 222, па якім яны з 1 студзеня павінны прадаваць тавары легпрама толькі з суправаджальнымі дакументамі. Многія прадстаўнікі малога бізнесу з-за гэтага спынілі працу. Па іх словах, у іх няма магчымасці працаваць па новых правілах.

Прадпрымальнікі таксама патрабуюць адмены палажэнняў указа № 48 «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў» у частцы адміністрацыйнай адказнасці ІП за парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0