Стаўкі павысіліся ў 1,65 разу для юрыдычных асоб і ў 8,25 разу — для фізічных асоб. Дадзенае рашэнне — «адна з мер па ўрэгуляванні ўвозу транспартных сродкаў з дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

З 4 лютага фізічнай асобе, якія ўвозяць аўтамабіль для асабістага карыстання, трэба будзе заплаціць 4,95 млн рублёў утыльзбору за аўто не старэйшыя за 3 гадоў, 7,425 млн — за аўто старэйшыя за 3 гады. Стаўкі для юрыдычных асоб — тут.

Для спрашчэння парадку вылічэння і выплаты ўтылізацыйнага збору яго памер будзе паказвацца ў беларускіх рублях (раней - у расійскіх рублях з ужываннем павышаючых або паніжальных каэфіцыентаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?