Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка ў будучыні не выключае магчымасці зняцця з рэгістрацыі некаторых суполак сведкаў Іеговы за парушэнні заканадаўства.

Пра гэта ён заявіў сёння на калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі.

«Не бачу неабходнасці разглядаць падрабязна пытанні ўсіх 26 рэспубліканскіх рэлігійных канфесій, гэта наш штодзённы клопат. Але пра сведкаў Іеговы скажу асобна, — адзначыў Леанід Гуляка. — Не выключаю, што намі сумесна з аблвыканкамамі будуць прыняты канкрэтныя крокі па зняцці з рэгістрацыі некаторых суполак сведкаў Іеговы. Будзе шум, але я да гэтага гатовы».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?