— Сапраўды, Бародзіч цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 328 КК «Незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў», — распавяла kp.by крыніца ў праваахоўных органах.

Кажуць, у Арцёма Бародзіча пры затрыманні было 20 грамаў марыхуаны. Але падрабязнасці крымінальнай справы пакуль не выдаюцца.

— 29 студзеня справа Бародзіча паступіла ў суд, дата разгляду пакуль не прызначаная, — пацвердзілі «КП» у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. — Хутчэй за ўсё, працэс будзе адкрытым.

Некаторыя сталі задавацца пытаннем: чаму так хутка справа накіраваная ў суд, калі самога акцёра ўзялі пад варту ўсяго толькі тыдзень таму? Мабыць, першапачаткова крымінальная справа была заведзеная паводле ч. 1 арт. 328 КК, дзе прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці. Але потым справу перакваліфікавалі на больш цяжкае злачынства. І зараз Арцёму Бародзічу пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

***

Арцёму Бародзічу 34 гады. Нарадзіўся ў Віцебску. У 2003 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно». З 1998 па 2009 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры - з 2009 года. Грае ў спектаклях «Паўлiнка», «Пiнская шляхта», «Вячэра з дурнем», «Людзi на балоце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?